Поиск

Полнотекстовый поиск:
Где искать:
везде
только в названии
только в тексте
Выводить:
описание
слова в тексте
только заголовок

Рекомендуем ознакомиться

'Документ'
Автобусная обзорная экскурсия по городу с тематикой «Сталинские высотки».Вы проедете по улицам, бульварам и площадям Столицы, на Ваших глазах будет ож...полностью>>
'Документ'
а) Георгий Жуков; б) Фёдор Ушаков; в) Михаил Кутузов; г) Петр Румянцев-Задунайский; д) Константин Рокоссовский; е) Павел Корнилов; ж) Иван Панфилов; з...полностью>>
'Документ'
Гималайские этюды Николая Константиновича Рериха уникальное явление в мировом искусстве. Ощутить их воздействие на зрителя помогли передвижные выставк...полностью>>
'Литература'
культура c/зал 7 География 35 ЧЕТВЕРГ № урока 9 "А" 9 "Б" предмет кабинет предмет кабинет 1 История 3 Французский язык 38 Геометрия 8 История 3 3 Геог...полностью>>

Главная > Документ

Сохрани ссылку в одной из сетей:
Информация о документе
Дата добавления:
Размер:
Доступные форматы для скачивания:

УТВЕРЖДЕНО

Постановление Министерства образования

Республики Беларусь

21.06.2016 № 49

Вучэбная праграма інтэграванага вучэбнага курса

«Уводзіны ў школьнае жыццё»

для I клаcа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі

з беларускай мовай навучання і выхавання

Тлумачальная запіска

Пачатак навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляецца найважнейшым этапам у развіцці дзіцяці. Вучню трэба прывыкнуць да зменаў у рэжыме дня і распарадку вучэбных заняткаў ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі, навучыцца мець зносіны і ўзаемадзейнічаць з настаўнікамі і аднакласнікамі, асвоіць новую для яго дзейнасць — вучэбную.

Найбольш складанымі для ўсіх вучняў з’яўляюцца першыя тыдні навучання, таму ў сістэме агульнай сярэдняй адукацыі ствараюцца асаблівыя ўмовы для арганізацыі адукацыйнага працэсу ў першапачатковы перыяд навучання.

Інтэграваны вучэбны курс «Уводзіны ў школьнае жыццё» праводзіцца ў верасні ў рамках агульнай колькасці вучэбных гадзін, прадугледжаных тыпавым вучэбным планам для арганізацыі адукацыйнага працэсу ў I класе.

На вывучэнне курса вылучаецца 60 вучэбных гадзін, якія размяркоўваюцца раўнамерна — па 3 гадзіны ў дзень на працягу першых 20 вучэбных дзён.

Роля інтэграванага вучэбнага курса «Уводзіны ў школьнае жыццё» абумоўлена яго функцыянальным прызначэннем — адаптацыяй, развіццём і дыягностыкай. Паступовае ўключэнне вучняў у адукацыйны працэс забяспечвае паспяховасць прыстасавання арганізма дзіцяці да новых умоў жыццядзейнасці. Курс закладвае аснову для развіцця вучняў — актывізуе адвольнасць псіхічных працэсаў і іх уласцівасцяў (мыслення, памяці, увагі, успрымання, уяўлення), самарэгуляцыю паводзін, спрыяе фарміраванню элементарных агульнавучэбных уменняў і навыкаў, засваенню спосабаў вучэбнага ўзаемадзеяння. Змест вучэбных заданняў дазваляе педагогу ў гульнявой форме правесці дыягностыку асаблівасцей індывідуальнага развіцця вучняў, вызначыць іх гатоўнасць да засваення зместу вучэбных прадметаў, якія будуць вывучацца пасля заканчэння курса «Уводзіны ў школьнае жыццё».

Асноўная мэта курса «Уводзіны ў школьнае жыццё» — стварэнне аптымальных умоў для паспяховай адаптацыі вучняў І класа да навучання ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі.

Дасягненне мэты ажыццяўляецца за кошт рашэння наступных задач:

  • развіццё вучэбнай матывацыі, фарміраванне станоўчых эмацыянальна-каштоўнасных адносін да школы, навучання і новай сацыяльнай ролі «вучня»;

  • дыягностыка, падтрымка і развіццё індывідуальнасці вучня, актывізацыя успрымання, увагі, уяўлення, памяці, мыслення, развіццё сенсаматорных навыкаў;

  • засваенне асноўных форм узаемадзеяння з настаўнікам і аднакласнікамі ў працэсе ажыццяўлення вучэбнай дзейнасці, развіццё навыкаў зносін і навучальнага супрацоўніцтва;

  • фарміраванне элементарных агульнавучэбных уменняў, навыкаў і спосабаў дзеяння, засваенне найпрасцейшых прыёмаў самакантролю і самаацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці.

Рашэнне пастаўленых задач забяспечвае дасягненне вучнямі асобасных і метапрадметных вынікаў.

Асобасныя вынікі ўключаюць адаптацыю вучняў да новых умоў навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі, прыняцце і засваенне сацыяльнай ролі вучня, праяўленне цікавасці да атрымання новых ведаў і засваення новых спосабаў дзеяння, жаданне вучыцца, прыняцце правілаў школьнага жыцця і іх выкананне, гатоўнасць да засваення вучэбных прадметаў і пераадоленне цяжкасцей у працэсе навучання.

Метапрадметныя вынікі ўключаюць засваенне вучнямі элементарных агульнавучэбных уменняў і навыкаў (вучэбна-дзейнасных, вучэбна-арганізацыйных, вучэбна-інтэлектуальных, вучэбна-інфармацыйных, вучэбна-камунікатыўных) як састаўной часткі ўніверсальных вучэбных дзеянняў.

Вучні набываюць першапачатковы вопыт ажыццяўлення вучэбнай дзейнасці: прымаюць ад настаўніка вучэбна-практычную задачу; назіраюць і аналізуюць прадметы навакольнага свету з мэтай выдзялення іх істотных прыкмет; вылучаюць сістэму арыенціраў — вучацца арыентавацца ў прасторы, на старонцы вучэбнага дапаможніка і лісце (без разліноўкі і з разліноўкай у клетку і лінейку); удзельнічаюць у пабудове арыенціровачнай асновы вучэбных дзеянняў, плануюць паслядоўнасць выканання асобных аперацый, засвойваюць рацыянальныя прыёмы запамінання вучэбнага матэрыялу; прытрымліваюцца пакрокавай інструкцыі пры выкананні вучэбнага задання; кантралююць сваю дзейнасць і ацэньваюць яе вынік па зададзеных крытэрыях.

Пры арганізацыі вучэбнага дня і вучэбных заняткаў курса «Уводзіны ў школьнае жыццё» варта ўлічваць узроставыя асаблівасці вучняў. Дзіця шасцігадовага ўзросту хутка стамляецца, працэсы ўзбуджэння ў яго пераважаюць над працэсамі тармажэння. Вучань стамляецца ад статычнай паставы, яму цяжка сядзець за партай нерухома. Узроставыя асаблівасці вучняў І класа патрабуюць стварэння для іх асаблівых умоў навучання.

Адукацыйны працэс арганізуецца такім чынам, каб вучань меў магчымасць рухацца, перамяшчацца па класе, адпачываць ад статычнай паставы. Правільная пасадка вучня за партай неабходна толькі ў час выканання пісьмовых заданняў.

На ўроках чаргуюцца розныя віды дзейнасці, выкарыстоўваюцца разнастайныя формы арганізацыі вучэбнай дзейнасці вучняў, у тым ліку вучэбная работа ў парах і групах, калектыўная і індывідуальная творчасць навучэнцаў. Ствараюцца сітуацыі для арганізацыі вучэбнага дыялогу: вучні задаюць адзін аднаму пытанні, каменціруюць адказы аднакласнікаў. Забяспечваецца знаёмства вучняў з разанастайнымі формамі кантрольна-ацэначнай дзейнасці: самакантролем і самаацэнкай, узаемакантролем і ўзаемаацэнкай, кантролем і ацэнкай з боку настаўніка.

Курс «Уводзіны ў школьнае жыццё» прадугледжвае шырокае выкарыстанне нагляднасці, займальнага матэрыялу, дыдактычных гульняў і практыкаванняў гульнёвага характару. Гульнёвая сітуацыя павінна быць непасрэдна звязана з вучэбным матэрыялам урока. Метады і прыёмы навучання павінны спрыяць актывізацыі пазнавальнай дзейнасці, самастойнасці вучняў, падтрымліваць іх адвольную ўвагу.

Паспяховасць адаптацыі вучняў І класа да навучання ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі забяспечваюць асноўныя педагагічныя ўмовы, якія неабходна стварыць пры вывучэнні курса: рэалізацыя індывідуальнага падыходу да вучняў; арганізаваны пачатак вучэбнага дня (ранішняя сустрэча, зарадка і інш.); выкананне асноўных рэжымных момантаў у структуры вучэбнага дня (дынамічныя перапынкі, фізкультхвілінкі і інш.); чаргаванне форм арганізацыі вучэбнай дзейнасці; здароўезберагальны рэжым вучэбнай нагрузкі на ўроку; спалучэнне гульнёвых і вучэбных матываў дзейнасці; засваенне спосабаў ажыццяўлення вучэбнай дзейнасці; навучанне на змястоўна-ацэначнай аснове без выкарыстання адзнак.

Змест вучэбнага курса

Змест урокаў інтэграванага вучэбнага курса «Уводзіны ў школьнае жыццё» складае комплекс гульняў і практыкаванняў развіваючага характару, накіраваных на актывізацыю ўспрымання, уяўлення, памяці, адвольнай увагі, разумовых аперацый, выпрацоўку сенсаматорных навыкаў, знаёмства з правіламі школьнага жыцця, засваенне агульнавучэбных уменняў і навыкаў, спосабаў пазнавальнай дзейнасці.

Рэалізацыя названых мэт дасягаецца ў выніку засваення наступнага абагульненага зместу адукацыі.

Раздзел «Правілы школьнага жыцця»

Знаёмства з установай агульнай сярэдняй адукацыі (экскурсія). Школьныя памяшканні, іх прызначэнне. Праца дарослых ва ўстанове адукацыі. Знаёмства з прафесіяй настаўніка.

Вучэбны клас. Абавязкі дзяжурных па класе. Выкананне найпрасцейшых даручэнняў настаўніка па падтрыманні парадку ў вучэбным памяшканні.

Правілы паводзін у школьнай сталовай, бібліятэцы, спартыўнай зале, актавай зале. Абавязкі дзяжурных у сталовай.

Правілы паводзін вучня на ўроку і перапынку. Правілы школьнага прывітання. Знаёмства з правіламі: «Калі адказвае адзін вучань, усе слухаюць», «Гатовы да адказу — падымі руку», «Вучань адказвае стоячы», «У адказ на словы прывітання вучні моўчкі ўстаюць», «У пачатку і канцы кожнага ўрока вучні стоячы вітаюць настаўніка».

Увядзенне знакаў «Паднятая рука», «Забарона паднятай рукі», «Адказ хорам», «Работа ў пары», «Праблема», «Пастка».

Знаёмства з вучэбнымі прадметамі, якія трэба будзе вывучаць пасля завяршэння курса «Уводзіны ў школьнае жыццё».

Сімвалічнае прысвячэнне дзяцей у вучні.



Похожие документы:

  1. Инструктивно-методическое письмо министерства образования республики беларусь «Об организации образовательного процесса при изучении учебных предметов и проведении факультативных занятий в учреждениях общего среднего образования в 2015/2016 учебном году» I

    Инструктивно-методическое письмо
    ... рэалізацыя новага інтэграванага зместу на аснове мі ... да кожнага раздзела вучэбнага дапаможніка). У вучэбнай праграме 2012 года, ... вучэбных дзён у межах агульнай колькасці вучэбных гадзін, вызначаных Тыпавым вучэбным планам. Акрамя вучэбных заняткаў курса ...

Другие похожие документы..