Поиск

Полнотекстовый поиск:
Где искать:
везде
только в названии
только в тексте
Выводить:
описание
слова в тексте
только заголовок

Рекомендуем ознакомиться

'Документ'
Сегодня мы будем говорить о деньгах и том, как сделать так, чтобы они начали поступать к Вам ещё до того, как Вы начнете зарабатывать по маркетинг- пл...полностью>>
'Документ'
При проведении анализа по несостоявшимся тендерам, в случае осуществления закупок способом из одного источника и выявления фактов не исполнения органи...полностью>>
'Документ'
Ведущий: Клещинов Иван Андреевич - заместитель директора Департамента земельной политики, имущественных отношений и госсобственности Министерства сель...полностью>>
'Реферат'
Устройства силовой электроники представляют собой очень широкую и быстро развивающуюся область техники. Одним из важнейших объектов изучения в данной ...полностью>>

Главная > Документ

Сохрани ссылку в одной из сетей:
Информация о документе
Дата добавления:
Размер:
Доступные форматы для скачивания:

Ф 27-026

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі

«Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы»

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па навучальнай рабоце

і кіраванні якасцю

______________ Ю.Э.Белых

___________________

(дата зацвярджэння)

Рэгістрацыйны № ПГЭ - __/__

ПРАГРАММА

ДЗЯРЖАЎНАГА ЭКЗАМЕНА

Па спецыяльнасці 1-23 01 13 Гісторыка-архівазнаўства

Спецыялізацыя 1-23 01 13 01 Архівазнаўства

2013 г.

Праграма распрацавана кафедрамі:

Кафедра гісторыі Беларусі

Загадчык кафедрай _____________ Марозава С.У.

(подпіс)

Кафедра ўсеагульнай гісторыі

Загадчык кафедрай _____________ Нечухрын А.М.

(подпіс)

Кафедра гісторыі славянскіх дзяржаў

Загадчык кафедрай _____________ Чарапіца В.М.

(подпіс)

Кафедра археалогіі і этналогіі

Загадчык кафедрай _____________ Піваварчык С.А.

(подпіс)

Рэцэнзент ___________________ Стасевіч М.П., дацэнт, кандыдат гістарычных навук,
дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных навук
Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта

Рэцэнзент ___________________ Федараў І.А., дацэнт, кандыдат гістарычных навук,
дацэнт кафедры археалогіі і этналогіі Гродзенскага
дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы

Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння метадычнай камісіяй па спецыяльнасці:____________________________________________________

Пратакол № ____ ад ____ ____________2013 г.

Рэкамендавана да зацвярджэння Саветам факультэта

Пратакол № ____ ад ____ ____________2013 г.

Рэкамендавана да зацвярджэння Саветам універсітэта

Пратакол № _____ад ____ ____________2013 г.

  1. ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Праграма дзяржаўнага экзамена распрацавана ў адпаведнасці з адукацыйным стандартам, зацверджаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь 12 чэрвеня 2008 г. № 50 і вучэбным планам па спецыяльнасці 1-23 01 13 Гісторыка-архівазнаўства

Мэты і задачы дзяржаўнага экзамену

Мэтай дзяржаўнага экзамена з’яўляецца вызначэнне тэарэтычнай і практычнай гатоўнасці выпускнікоў спецыяльнасціГісторыка-архівазнаўствада выканання прафесійных відаў дзейнасці і вырашэння тыпавых прафесійных задач, якія адпавядаюць атрыманай кваліфікацыі –Гісторык-архівіст. Выкладчык”, прапісаных у адукацыйным стандарце.

У адпаведнасці з пастаўленай мэтай задачай дзяржаўнага экзамену яўляюцца адзнака і вызначэнне па 10-бальнай сістэме:

  • узроўню гатоўнасці выпускніка да ажыццяўлення асноўных відаў прафесійнай дзейнасці і да вырашэння тыпавых прафесійных задач у адпаведнасці з кваліфікацыйнай характарыстыкай спецыяліста;

  • узроўню засваення выпускніком матэрыялу, прадугледжанага навучальнымі праграмамі агульнапрафесійных, спецыяльных дысцыплін і дысцыплін спецыалізацыі;

  • узроўню інфармацыйнай і камунікатыўнай культуры выпускніка.

Патрабаванні да кампетэнцыі выпускніка (паводле адукацыйнага стандарта спецыяльнасці):

акадэмічныя кампетэнцыі

Выпускнік павінен валодаць наступнымі акадэмічнымі кампетэнцыямі:

  • валодаць і выкарыстоўваць базавыя навукова-тэарэтычныя веды для вырашэння тэарэтычных і практычных задач;

  • валодаць уменнем выкарыстоўваць сістэмны і параўнальны аналіз;

  • умець працаваць самастойна;

  • быць здольным генерыраваць новыя ідэі;

  • валодаць міждысцыплінарным падыходам пры вырашэнні праблем;

  • умець самастойна павышаць сваю кваліфікацыю на працягу ўсяго жыцця.

сацыяльна-асабовыя кампетэнцыі

Выпускнік павінен мець наступныя сацыяльна-асабовыя кампетэнцыі:

  • валодаць якасцямі грамадзяніна;

  • быць здольным да сацыяльнага ўзаемадзеянння;

  • валодаць здольнасцямі да міжасабовых камунікацый;

  • валодаць навыкамі здаровага ладу жыцця;

  • быць здольным да крытыкі і самакрытыкі;

  • умець працаваць у калектыве;

  • быць здольным да самастойнага навучання;

  • умець фармуліраваць асабістыя меркаванні;

  • быць здольным выкарыстоўваць атрыманыя веды.

прафесійныя кампетэнцыі

Выпускнік павінен валодаць наступнымі прафесійнымі кампетэнцыямі па відах дзейнасці, быць здольным

у педагагічнай дзейнасці:

  • планаваць, арганізоўваць і ажыццяўляць вучэбна-метадычную і навукова-метадычную работу;

  • выкарыстоўваць аптымальныя формы і метады навучання;

Выпускнік павінен

ведаць:

  • асноўныя тэорыі грамадскага развіцця ў адпаведнасці з фармацыйным і цывілізацыйным падыходамі да разгляду працэсу гістарычнага развіцця;

  • асноўныя этапы фарміравання беларускага этнасу ў розныя гістарычныя перыяды;

  • сутнасныя характарыстыкі еўрапейскага, расійскага, савецкага і сучаснага шляхоў мадэрнізацыі ў сацыяльна-эканамічнай, ідэйна-палітычнай, культурнай і духоўнай абласцях;

  • асноўныя этапы станаўлення дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі, беларускай дзяржаўнасці і дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь;

  • месца і ролю беларускіх зямель у геапалітычных працэсах у розныя гістарычныя перыяды, месца і ролю суверэннай Рэспублікі Беларусь у працэсе інтэграцыі і глабалізацыі.

  • агульныя рысы і асаблівасці сацыяльна-палітычнага, эканамічнага і культурнага развіцця цывілізацый старажытнага Усходу і антычнасці;

  • асноўныя падзеі гісторыі сярэднявечных дзяржаў Заходняй і Паўночнай Еўропы, Візантыі, Азіі, Афрыкі і Амерыкі;

  • спадчыну духоўнай і матэрыяльнай культуры цывілізацый Новага часу і Найноўшага часу;

  • сутнасныя характарыстыкі сацыяльна-эканамічнага, палітычнага і культурнага развіцця краін Еўропы і Паўночнай Амерыкі на шляху фарміравання індустрыяльнай цывілізацыі;

  • асаблівасці гістарычнага развіцця краін Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі ў найноўшы час;

  • змест і сутнасныя характарыстыкі этнакультурных працэсаў ва Усходняй Еўропе і змены ў рэлігійна-ідэалагічнай сферы;

  • сукупнасць фактаў, падзей, з’яў у гісторыі Расіі і Украіны ў XVIII – пач.ХХ ст.;

  • працэс стварэння і эвалюцыю айчыннай архіўнай сістэмы, сучасную структуру Дзяржаўнай архіўнай службы РБ, гісторыю і сучасны стан ведамственных архіваў РБ;

  • тэарэтычныя праблемы гістарыяграфіі, асноўныя працы па гісторыі архіваў замежных краін;

  • прававое і метадычнае забеспячэнне дзейнасці тэхнатронных архіваў.

умець:

  • прымяняць атрыманыя веды для вырашэння канкрэтных педагагічных, метадычных, інфармацыйна-пошукавых, навуковых, інавацыйных і іншых задач;

  • тлумачыць уплыў розных культурна-цывілізацыйных фактараў на сацыяльна-эканамічнае, дзяржаўна-палітычнае, этнаканфесійнае і культурнае развіццё Беларусі, Расіі, Украіны, краін Заходняй Еўропы, Амерыкі, Азіі, Афрыкі ў розныя гістарычныя перыяды;

  • знаходзіць агульнае і асаблівае ў развіцці ўсходнееўрапейскага, заходнееўрапейскага рэгіёнаў на ўсіх этапах гісторыі;

  • аналізаваць крыніцы па гісторыі Беларусі, Расіі і Украіны краін Заходняй Еўропы, Амерыкі, Азіі і Афрыкі і на іх аснове рабіць самастойныя навукова абгрунтаваныя высновы;

  • даць самастойную і доказную ацэнку навуковых работ і вучэбнай літаратуры па асноўных аспектах айчыннай і ўсеагульнай гісторыі;

  • аналізаваць працэс станаўлення беларускай дзяржаўнасці, афармлення і ўмацавання суверэнітэту Рэспублікі Беларусь у аспекце фарміравання прававой дзяржавы;

  • характарызаваць ролю і месца беларускіх зямель у рэгіянальным цывілізацыйным і геапалітычным развіцці ў розныя гістарычныя перыяды, месца і ролю суверэннай Рэспублікі Беларусь у сучаснай геапалітычнай сітуацыі ва ўмовах інтэграцыі і глабалізацыі;

  • складаць і афармляць дакументы у адпаведнасці з патрабаваннямі дзяржаўных стандартаў;

  • ажыццяўляць навуковыя і прыкладныя даследаванні ў галіне архівазнаўства і памежных спецыяльных гістарычных дысцыплін;

  • карыстацца паняційным апаратам адпаведных навук;

  • арганізоўваць працу ведамаснага, тэхнатроннага архіва.

валодаць навыкамі:

  • валодаць даследчымі навыкамі, метадамі сістэмнага і параўнальнага аналізу;

  • крытычнага мыслення;

  • валоданне ўменнямі праектаваць і прагназаваць;

  • уменне вучыцца, павышаць кваліфікацыю на працягу ўсяго жыцця;

  • уменне працаваць у камандзе;

  • фарміраванне асабістых якасцяў і уменняў: самастойнасці, адказнасці, арганізаванасці, мэтанакіраванасці.

2. змест дзяржаўнага экзамена

2.1. Тэарэтычная частка

РАЗДЗЕЛ 1. УСЕАГУЛЬНАЯ ГІСТОРЫЯ

Узнікненне і сутнасць антычнага поліса.

Поліс як грамадзянская абшчына. Паняцце грамадзянства. Антычная форма ўласнасці. Роля раннегрэчаскай тыраніі і “вялікай грэчаскай каланізацыі” ў фарміраванні поліснага ладу. Асноўныя рысы поліса. Горад і хора. Палітычная і ваенная арганізацыя поліса. Поліс і горад, поліс і дзяржава. Полісная сістэма каштоўнасцяў, полісная мараль. Поліс як адна з форм грамадска-палітычнай арганізацыі ў гісторыі. Праблема тыпалогіі полісаў.

Крыжовыя паходы: перадумовы, асноўныя напрамкі, вынікі.

Эканамічныя і палітычныя прадумовы крыжовых паходаў, іх характар. Сітуацыя на Усходзе перад пачаткам крыжовых паходаў. Каталіцкая царква і крыжовыя паходы. Пачатак руху крыжаносцаў. Паход беднаты. Першы крыжовы паход. Дзяржава крыжаносцаў на Усходзе, яе палітычны лад. Духоўна-рыцарскія ордэны. Другі крыжовы паход. Дзяржава Саладзіна і трэці крыжовы паход. Чацвёрты крыжовы паход і роля Венецыі ў ім. Разгром Канстанцінопаля. Заснаванне Лацінскай імперыі. Пяты-восьмы крыжовыя паходы. “Паўночныя” крыжовыя паходы XII – XIII ст. Познія крыжовыя паходы XIV – XV ст. Вынікі крыжовых паходаў і іх наступствы для краін Заходняй Еўропы.

Рэфармацыя і контррэфармацыя ў краінах Заходняй Еўропы.

Перадумовы Рэфармацыі ў Германіі. Каталіцкая царква ў Германіі перад Рэфармацыяй. Крытыка гуманістамі ўсіх бакоў жыцця Германіі.

Пачатак Рэфармацыі. Дзейнасць Марціна Лютэра. Асноўныя палажэнні вучэння. Марцін Лютэр і Томас Мюнцэр. Распаўсюджванне лютэранства. Ф.Меланхтон і “Аўгусбургскі сімвал веры”. Рэлігійныя войны ў Германіі. Аўгусбургскі рэлігійны мір 1555 г.

Перадумовы Рэфармацыі ў Швейцарыі. У.Цвінглі і яго вучэнне. Цвінгліянская рэфармацыя ў Цюрыху і яе вынікі. Жэнева перад кальвінскай рэфармацыяй. Дзейнасць Ж.Кальвіна ў Жэневе і стварэнне ім тэакратычнай дзяржавы. Асновы кальвінісцкага веравучэння. Арганізацыя кальвінісцкай царквы. Усталяванне каралеускай супрэматыі над царквой у Англіі ў перыяд праўлення Генрыха VІІІ Цюдора. Станаўленне англіканскай царквы. Узнікненне пурытанізма.

Распаўсюджванне лютэранства і кальвінізму ў Францыі. Гугеноты. Перыядызацыя рэфармацыйнага руху. Грамадзянскія (рэфармацыйныя) войны. Варфаламееўская ноч. Нанцкі эдыкт. Контррэфармацыя і феадальная рэакцыя, іх перадумовы і сутнасць. Трыдзенскі сабор. Ордэн іезуітаў. Інквізіцыя і цэнзура. Уплыў рэфармацыі і контррэфармацыі на сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё Еўропы.

Прамысловая рэвалюцыя ў краінах Заходняй Еўропы і ЗША (другая палова ХVIII – першая палова ХIХ ст.) і яе сацыяльныя і палітычныя вынікі.

Перадумовы і пачатак прамысловай рэвалюцыі ў Англіі. Тэхнічная і сацыяльная сутнасць прамысловай рэвалюцыі. Увядзенне машыннай тэхнікі і ўзнікненне капіталістычнай фабрыкі. Фарміраванне прамысловай буржуазіі і пралетарыята. Першапачатковыя формы барацьбы англійскага пралетарыята. Асаблівасці пачатковага этапа прамысловай рэвалюцыі ў Францыі. Стварэнне Мытнага саюза і пачатак прамысловага перавароту ў Прусіі і паўночнагерманскіх дзяржавах. Пачатак прамысловага перавароту ў Аўстрыйскай імперыі і яго першыя крокі ў італьянскіх дзяржавах. Асаблівасці прамысловага пераварота ў ЗША.

Перадумовы і пачатак чартысцкага руху ў Англіі. Народная хартыя. Барацьба плыняў у чартызме. Асноўныя этапы чартысцкага руху, іх змест. Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцей і Ліёнскія паўстанні ў Францыі. Асаблівасці фарміравання пралетарыята і формы рабочага руху ў ЗША. Саюз камуністаў і “Маніфест Камуністычнай партыі”. Перадумовы стварэння I Інтэрнацыянала і яго праграмныя дакументы.

Прычыны, характар і асноўныя этапы Першай сусветнай вайны.

Аб’ектыўныя фактары ўзнікнення Першай сусветнай вайны. Ліпеньскі крызіс 1914 г. і пачатак Першай сусветнай вайны. Ваенна-эканамічны патэнцыял асноўных удзельнікаў вайны. Планы ваюючых бакоў. Ваенныя дзеянні на заходнім і ўсходнім франтах у 1914 – 1915 г. Барацьба за новых саюзнікаў – уступленне у вайну Японіі, Турцыі, Італіі, Балгарыі, Румыніі, Грэцыі, Кітая. ЗША і вайна ў Еўропе. Уступленне ЗША ў сусветную вайну. Мірныя прапановы Германіі і Антанты. Рэвалюцыйныя падзеі ў Рассіі і іх уплыў на ход і вынікі сусветнай вайны. Брэст-Літоўскі мір. Паражэнне Германіі і яе саюзнікаў, Камп’енскае перамір’е і асноўныя вынікі вайны.

Фашызм: агульныя рысы і асаблівасці развіцця ў міжваенны перыяд (Германія, Італія, Іспанія).

Перадумовы ўзнікнення фашызму, яго сацыяльная база і характэрныя рысы. Агульныя і спецыфічныя рысы фашысцкіх рухаў. Роля і месца партый і карпаратыўная сістэма ў структуры палітычнага рэжыму фашызму. Татальнае эканамічнае рэгуляванне і мілітарызацыя эканомікі. Масавыя рэпрэсіі.

Фашызм у Італіі: “чорнае двадцацігоддзе”. Умеранасць рэпрэсіўнай палітыкі фашызму. Канфармізм італьянскага грамадства. Палітыка аўтаркіі. Германскі фашызм: прыход фашыстаў да ўлады, унутраная і знешняя палітыка гітлераўскага ўрада. Асаблівасці фашызму ў Іспаніі. Роля традыцыйных палітычных эліт і каталіцкай царквы. Уплыў знешняга фактара. Фашысцкі мяцеж і грамадзянская вайна ў Іспаніі. Італа-германская інтэрвенцыя ў Іспанію. Этатызм генерала Франко: ідэя іспанскага адзінства.

Прычыны, характар і асноўныя этапы Другой сусветнай вайны.

Прычыны вайны. Пачатак вайны. Савецка-германскі дагавор ад 28 верасня 1939 г. Савецка-германскія адносіны 1939-1941 гг. Пачатак наступлення Германіі на Захадзе. Напад фашысцкай Германіі на Польшчу. “Дзіўная вайна” ў Заходняй Еўропе. Агрэсія Германіі ў Паўднёва-Усходняй Еўропе і на Бліжнім Усходзе. Нападзенне Германіі на СССР. Правал планаў “маланкавай вайны”. Ваенна-палітычныя падзеі ў 1941-1942 гг. Карэнны пералом у ходзе Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай вайны. Маскоўская канферэнцыя міністраў замежных спраў СССР, Вялікабрытаніі і ЗША. Тэгеранская канферэнцыя кіраўнікоў трох дзржаў. Рух Супраціўлення. Праблема другога фронту. Ваенныя дзеянні ў Афрыцы, Азіі, на Ціхім акіяне. Крымская канферэнцыя кіраўнікоў трох дзяржаў. Ваенна-стратэгічныя аперацыі савецкіх войск і саюзнікаў у 1944-1945 гг. Капітуляцыя Германіі. Разгром мілітарысцкай Японіі. Заканчэнне Другой сусветнай вайны.

Асноўныя тэндэнцыі развіцця еўрапейскай інтэграцыі ў 1950-я г. – пачатку ХХI ст.

Пачатак новага этапу еўрапейскай інтэграцыі. Пашырэнне ЕЭС у 80-я г. – далучэнне Грэцыі, Іспаніі, Партугаліі. Этап трансфармацыі Еўрапейскай эканамічнай супольнасці ў Еўрапейскі Саюз. Маастрыхцкі дагавор 1991 г. Стварэнне адзінай прававой прасторы. Праблемы бяспекі ў палітыцы ЕС. Сацыяльна-эканамічныя аспекты развіцця Еўрапейскага Саюза. Стварэнне валютна-фінансавага саюза. Пашырэнне ЕС у 1997 г. Амстэрдамскі дагавор. Дзейнасць Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ).



Похожие документы:

  1. Н. В. Васильченко, директор Национального центра художественного творчества

    Методические рекомендации
    ... . Калацэй Вячаслаў Віктаравіч, загадчык кафедры, кандыдат культуралогіі, дацэнт, паведам ... деятельности” (Клименко И.Д., доцент кафедры рисунка и живописи Белорусской ... аб’яднанне студэнтаў кафедры дызайну (загадчык кафедры Казарноўская Г.В.) ...
  2. О нерегуляризованных нелокальных вариантах метода канторовича-красносельского решения нелинейных уравнений

    Документ
    ... А.В. – кандыдат фiзiкa-матэматычных навук, дацэнт, загадчык кафедры алгебры i геаметрыi БрДУ iмя А.С.Пушкiна ... В.Ф. – кандыдат фiзiкa-матэматычных навук, дацэнт, загадчык кафедры iнфарматыкi i прыкладной матэматыкi БрДУ iмя ...
  3. Заданн е па курсавому праектаванню

    Документ
    ... ВНУ) Факультэт _спортивно-педагогический_ «ЗАЦВЯРДЖАЮ» Загадчык кафедры _______________________ (подпiс) «____» ____________________ 20__ ...
  4. Представлены программа дисциплины, краткий конспект лекций, задания для семинарских занятий, список рекомендуемых источников для изучения дисциплины, тематика контрольных и контролируемых самостоятельных работ, вопросы и тесты для самоконтроля. Удк

    Программа дисциплины
    ... закрыцьця ўнівэрсытэту працаваў загадчыкам гаспадарчага аддзелу ў заснаванай на ... адважыўся заняць вакантнае месца загадчыка катэдры палітэканоміі і ... с преподавателем, заведующим кафедрой или дежурным преподавателем на кафедре). 2. Фамилии экономистов ...

Другие похожие документы..