Поиск

Полнотекстовый поиск:
Где искать:
везде
только в названии
только в тексте
Выводить:
описание
слова в тексте
только заголовок

Рекомендуем ознакомиться

'Документ'
6. Слушатель мог часто заметить, как меняется голос Шаляпина: в одной партии перед нами голос старца, в другой — полного сил героя, в третьей — мудрог...полностью>>
'Программа'
Современное развитие российской государственно-правовой системы связано с признанием приоритета прав человека, становлением рыночных отношений, формир...полностью>>
'Документ'
Молекулы находятся в постоянном хаотичном движении. Доказательством является Броуновское движение - беспорядочное движение малых (размерами в нескольк...полностью>>
'Программа'
Экзаменуемый отвечает на три вопроса (по одному из каждого раздела нижеследующей программы) и характеризует проводимое им исследование в контексте эти...полностью>>

Главная > Документ

Сохрани ссылку в одной из сетей:
Информация о документе
Дата добавления:
Размер:
Доступные форматы для скачивания:

ПАЛАЖЭННЕ
літаратурнай гасцёўні для вучняў 611-ых класаў
ДУМАЦЬ ВЕРШЫ”:

творы на прыродную і гарадскую тэматыку

Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі, аддзел інтэлектуальнай творчасці праводзіць літаратурную гасцёўню для аматараў беларускай літаратуры, накіраваную на выяўленне здольных вучняў, якія цікавяцца беларускай літаратурай і пішуць уласныя творы; на развіццё творчага патэнцыялу моладзі і грамадскай актыўнасці.

1. Мэта: стварэнне ўмоў для развіцця творчых здольнасцей дзяцей і падлеткаў і ўдасканалення іх літаратурных дараванняў.

Задачы:

  • развіваць цікавасць да вывучэння беларускай літаратуры;

  • умацоўваць міждысцыплінарныя сувязі (літаратура і мастацтва);

  • фарміраваць пазнаваўчую актыўнасць;

  • знаёміць з сучаснымі паэтамі і пісьменнікамі Беларусі;

  • вучыць творча думаць, знаёміць з рознымі аспектамі літаратурнага майстэрства;

  • выхоўваць нацыянальную самасвядомасць вучняў.

2. Месца і час правядзення:

Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі.

  • дата правядзення: 24 лютага 2015 г.;

  • прыём заявак для ўдзелу: 3 – 10 лютага 2015 г.

Зарэгістраваныя ўдзельнікі (якія своечасова падалі заяўкі) прыходзяць за палову гадзіны да пачатку мерапрыемства і займаюць указанае месца ў зале. Час пачатку гасцёўні будзе ўказаны 20.02.2015 г. на сайце МДПДіМ – mddm.org.

Арганізатары маюць права карэкціраваць выбар памяшкання для правядзення мерапрыемства, паслядоўнасць выступлення ўдзельнікаў і ўзгадняць матэрыял выступлення ў залежнасці ад яго зместу і аб’ёму.

3. Умовы правядзення:

3.1.У літаратурнай гасцёўні ўдзельнічаюць вучні 6 – 11-х класаў школ, гімназій, ліцэяў, навучэнцы гурткоў, клубаў, устаноў дадатковай адукацыі г. Мінска, сябры дзіцячых і маладзёжных грамадскіх арганізацый.

3.2. Запрашаюцца настаўнікі і бацькі вучняў.

Разам з аўтарам твораў пажадана накіраваць ад навучальнай установы 2 – 5 і больш гледачоў.
УВАГА: удзел у літаратурнай гасцёўні платны (8.000 з чалавека, аўтара або госця).

3.3. Вучні рыхтуюцца да ВЫРАЗНАГА прачытання сваіх твораў (паэзія, проза, драматургія) на сцэне.

3.4. Дапускаецца музычнае выступленне (музычны фонавы запіс, акампаніраванне, песня) і драматургічная інсцэніроўка. УВАГА: удзельнікі адразу, у заяўцы, падаюць колькасць аўтараў, суправаджаючых артыстаў, гасцей, а таксама неабходны музычны матэрыял ў файле (AVI, MP3), апісанне інсцэніроўкі (Word).

4. Тэма літаратурнай гасцёўні. ПРЫРОДА, РОДНЫ ГОРАД, ВЁСКА, ПАДАРОЖЖЫ, ЭКАЛОГІЯ, РАСЛІННЫ І ЖЫВЁЛЬНЫ СВЕТ.

Увага: не прымаюцца творы: а) рэзка негатыўнага зместу (пагібель, шкодныя звычкі і пад.),

б) падобныя на школьнае сачыненне.

5. Арганізацыя правядзення:

5.1. Выступоўцам гасцёўні “Думаць вершы” неабходна прывесці ў электронным і раздрукаваным выглядзе заяўку на ўдзел, візітоўку і твор, неабходныя суправаджальныя мультымедыйныя файлы.

Заяўка на выступоўцу і гледачоў запаўняецца агульная.

Візітоўка афармляецца толькі на беларускай мове. Фарматы: а) Word2007 (тэкст + устаўлены ў яго фотаздымак), або б) JPG (фота) + Word (тэкст), або в) PowerPoint2007 (1 слайд: фота + тэкст). Для твора – фармат Word 2007.

Візітоўка аўтара павінна змяшчаць наступныя дадзеныя:

  • добры якасны фотаздымак;

  • уласныя звесткі: імя і прозвішча;

  • звесткі пра месца навучання (нумар навучальнай установы, клас);

  • цікавую інфармацыю пра сябе (2-5 сказаў: захапленні, жыццёвая пазіцыя і г.д.).

Інфармацыя, якую вы прадставіце пра сябе, будзе выкарыстана для кароткага паведамлення перад выступленнем.

Узоры візітовак аўтараў:

Галіна Аляксандраўна нарадзілася 5 ліпеня 1998-га ў Мінску. Вучыцца ў гімназіі № 17 у 10 “Б” класе. Марыць перакласці на беларускую тое-сёе з Булгакава. Любіць восень і дождж. На сняданак выбірае каву з вяршкамі, а да яе — кавалачак дэсерту.

Аляксандр Кускоў нарадзіўся 3 снежня 1997 года ў Маладзечна. Вучыцца ў СШ № 66. Друкуецца ў літаратурных часопісах. Гатовы спрачацца, што ў літаратурным творы на першым месцы павінна быць ідэя, а ўжо потым мова. Лічыць, што ў сутках працавітага чалавека сорак восем гадзін.

Вольга Мінская нарадзілася 6 жніўня 2000 года ў Мінску. Апавяданні піша з сямі гадоў. Марыць стаць філолагам. Любіць варэнікі з макам.

Заяўка запаўняецца ТОЛЬКІ НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ. За недакладнасць пададзеных у заяўцы звестак аргкамітэт адказнасці не нясе.

У заяўцы неабходна пазначыць:

1. Колькасць удзельнікаў (прозвішча, імя, клас).

2. Кіраўніка ўдзельнікаў (прозвішча, імя, імя па бацьку настаўніка, тэлефоны).

Заяўка павінна быць завершана подпісам дырэктара і пячаткай школы.

Узор:


Заяўка
на ўдзел у літаратурнай гасцёўні

ДУМАЦЬ ВЕРШЫ


вучня(ў)….. класа сярэдняй школы (ліцэя, гімназіі) № …. г. Мінска.

  • Прозвішча, імя, клас, літара класа, мабільны тэлефон (аўтар);

  • Прозвішча, імя, клас, літара класа (госць)

  • ……………………

Кіраўнік: прозвішча, імя, імя па бацьку настаўніка (поўнасцю),

кантактны тэлефон (мабільны і працоўны).

Пячатка школы.
Подпіс дырэктара.

З 3 лютага да 10 лютага 2015 г. удзельнікі аплачваюць арганізацыйны ўзнос у касе МДПДіМ і падаюцьзаяўку з квітком аб аплаце на ўдзел у гасцёўні, візітоўку, твор.

Наш адрас: МДПДіМ, Старавіленскі тракт, 41, каб. 308 (тэл. 233-80-90), час прыёму заявак з 10.00 да 13.00 і з 14.30 да 17.00, субота, нядзеля – выхадныя.

5.2. Аргкамітэт:

  • распрацоўвае палажэнне і неабходную дакументацыю;

  • зацвярджае склад гасцей;

  • распрацоўвае план гасцёўні;

  • вызначае дату і месца правядзення літаратурнай гасцёўні;

  • падводзіць вынікі гасцёўні. 

6. Фінансаванне гасцёўні:

Для забеспячэння правядзення мерапрыемства ўдзельнікі здаюць арганізацыйны ўзнос (8.000 рублёў з чалавека) у касу МДПДіМ у дзень падачы заяўкі.

З арганізацыйнага ўзносу фарміруецца накапляльны фонд мерапрыемства, які выкарыстоўваецца на наступныя патрэбы:

  • камунальныя паслугі і абавязковыя плацяжы;

  • дыпломы, граматы, падзякі;

  • заработная плата па дагаворах падраду, звязаная з арганізацыяй і правядзеннем мерапрыемства;

  • набыццё канцтавараў;

  • умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы МДПДіМ, сектара развіцця пазнаваўчых ініцыятыў.

Афіцыйны сайт МДПДіМ – www. mddm.org.

Аддзел інтэлектуальнай творчасці,
каб. 308, тэл. 233-80-90,
Куратар: Шчасная Кацярына Дзмітрыеўна

Узгоднена:

Загадчык аддзела Юшчанка В.К.

Намеснік дырэктара Вафіна С.М.

4



Похожие документы:

  1. Конкурс праводзіцца ў адзін вочны тур 16 кастрычніка 2014 г. Прыём заявак для ўдзелу з

    Конкурс
    ... г. па беларускай літаратуры Для вучняў 6 – 11 класаў – Літаратурная гасцёўня «Думаць вершы: ... – 24 лютага 2015 г. Для вучняў 10 – 11класаў – “Знак таленту”, прысвечаны ... для ўдзелу – з 7 па 14 красавіка 2015 г. Паважаныя настаўнікі і вучні! Палажэнн ...

Другие похожие документы..